За некалькі дзён Фонд спартыўнай салідарнасці сабраў больш за 16 тыс долараў для падрыхтоўкі спартсменаў да Алімпіяды
Раней Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці запусціў збор сродкаў для падрыхтоўкі спартсменак Вольгі Мазуронак, Святланы Кудзеліч і Дар'і Барысевіч да Алімпіяды ў Токіо.
Па выніках некалькіх дзён сукупна тром спартсменкам сабрана 13 760 долараў.
У іншых аплатных сістэмах спартсменкам пералічаць яшчэ 2,5 тыс долараў. Такім чынам, сукупна сабрана 16 200 долараў.
У бліжэйшы час Фонд спартыўнай салідарнасці абвесціць зборы яшчэ па некалькіх спартсменах.
Нагадаем, многія спартсмены, што публічна выказаліся пра падзеі ў краіне, былі пазбаўленыя стыпендый або фінансавання да стартаў, адлічаныя са зборнай або звольненыя з Мінспорту.
belaruspartisan.by