Заява пасольства ЗША ў Мінску
Пасольства ЗША ў Мінску прыняло адмысловую заяву з нагоды абвінавачванняў беларускіх уладаў, паводле якіх, санкцыі ЗША — парушаюць міжнародныя нормы.

«Неаднаразовыя сцвярджэнні ўрада Беларусі пра тое, што санкцыі ЗША парушаюць Будапешцкі мемарандум пра гарантыі бяспекі 1994 года, з'яўляюцца неабгрунтаванымі, — гаворыцца ў заяве. — Хоць мемарандум і не нясе наўпроставай юрыдычнай сілы, мы сур'ёзна падыходзім да сваіх палітычных абавязанняў перад Беларуссю і лічым, што ўведзеныя ЗША санкцыі — ці звязаныя з сітуацыяй з правамі чалавека, ці з заклапочанасцю пытаннямі нераспаўсюджання — не падрываюць нашых абавязанняў і не ідуць з імі насуперак. Наадварот, санкцыі накіраваны на тое, каб забяспечыць у Беларусі выкананне правоў чалавека, а таксама на барацьбу з распаўсюдам зброі масавага знішчэння і іншай незаконнай дзейнасцю, а не на атрыманне якіх-небудзь пераваг для Злучаных Штатаў”.
Паводле minsk.usembassy.gov