Затрыманы старшыня "Беллегпрама"
Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу ў дачыненні да старшыні дзяржканцэрну па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці "Беллегпрам" Міхаіла Сучкова і дырэктара Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі Валянціны Вянскоўскай, якія былі затрыманыя 24 лютага супрацоўнікамі МУС Беларусі.

Дзеянні затрыманых кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару), якая прадугледжвае да 15-і гадоў пазбаўлення волі.
Як паведамляў Тэлеграф, Міхаіл Сучкоў быў прызначаны старшынёй "Беллегпрама" крыху больш за год таму. 28 снежня 2012 года яго на гэтую пасаду прызначыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.