Журналіста Івуліна этапавалі ў Баранавічы
Спартыўнага журналіста і блогера Аляксандра Івуліна перавялі ў баранавіцкі СІЗА, паведамляюць праваабаронцы.
Журналіста Івуліна этапавалі ў Баранавічы. Прысуд суда ў дзеянне не ўступіў. Пададзеная апеляцыйная скарга.
Аляксандру Івуліну прысудзілі два гады калоніі. Яго абвінавачвалі па ч. 1 арт. 342. Паводле абвінавачання, Івулін 23 жніўня і 29 верасня 2020 года ўзяў удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама арганізаваў такія дзеянні, размяшчаючы на ютуб-канале ролікі з 7 жніўня 2020 года. «Мінсктранс» прад'явіў Івуліну пазоў на 39 тысяч рублёў за прычыненую шкоду.