Дзяніс Насура з-за кратаў: «Вясна абавязкова прыйдзе!»

Палітвязень, 47-гадовы вядучы бізнес-аналітык «EPAM» Дзяніс Насура даслаў з «Валадаркі», ліст датаваны 9 лютага.

nasura_02_1.jpg

Дзяніс Насура даслаў на волю ліст па-беларуску і далучыў да яго цудоўны малюнак, паведамляюць праваабаронцы.

«Апошнім часам шмат ездзілі з дзецьмі па Беларусі і наведалі ўсе знакавыя месцы. Таму ёсць чым падзяліцца з дзецьмі, што цяпер шэрагам. Што там новага ў краіне і ў свеце? Сёння (09.02) быў на шпацыры. Тае снег. А гэта значыць, што Вясна абавязкова прыйдзе! Захоўвайце сябе! Дзякуй!»

nasura_maljunak__na_volju.jpg

Дзяніса Насуру затрымалі 9 снежня мінулага года. Спачатку яго асудзілі на 13 сутак арышту за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў», а пазней прад'явілі абвінавачанні ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).