Журналістку «Intex-press», якая рабіла інтэрв'ю з Ціханоўскай, выклікалі ў міліцыю
Карэспандэнтку баранавіцкай газеты «Intex-press» Людмілу Сцяцко апыталі ў Баранавіцкім ГАУС па факце публікацыі інтэрв'ю са Святланай Ціханоўскай, паведамляе служба маніторынгу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Людміла Сцяцко была аўтаркай гэтага інтэрв'ю з экс-кандыдаткай у прэзідэнты на выбарах 2020 года. Апытанне вёў маёр міліцыі Аляксей Паплаўскі ў рамках праверкі па крымінальнай справе ў дачыненні да галоўнага рэдактара «Intex-press» Уладзіміра Янукевіча.
Гутарка доўжылася каля дзвюх гадзін.
«Я адчувала сябе спакойна, таму што дакладна ведала, што мы не парушылі закон і ніякага экстрэмізму ў публікацыі няма. Праблемы, якія ўзніклі, сталі для нас поўнай нечаканасцю. Я нават спытала ў маёра, які вёў апытанне, ці бачыць ён сам экстрэмізм у тэксце. Ён адказаў нешта накшталт: "Ну, вы самі ўсё разумееце"», — распавяла службе маніторынгу БАЖ Людміла Сцяцко.
29 красавіка стала вядома, што суд прызнаў апублікаваны ў газеце «Intex-press» артыкул, а таксама размешчаны на інтэрнэт-рэсурсе тэкст інтэрв'ю і яго відэазапіс экстрэмісцкімі матэрыяламі