Багдановіч. LIVE: Святочны канцэрт да дня нараджэння Паэта

9 снежня 1891 года на небасхіле запалілася новая зорка – у Мінску нарадзіўся будучы Паэт. Амаль усё жыццё Максім Багдановіч пражыў удалечыні ад Радзімы, але Беларусь, яе культура, гісторыя, літаратура, заўсёды былі крыніцай яго натхнення.

1200x800_bahdanoviczlive.jpg

Слова мае неверагодную сілу: словам можна забіць, словам можна акрыліць і ацаліць, яно можа даць надзею і веру. У руках Паэта слова – гэта інструмент, а ўменне карыстацца яго сілай – майстэрства надзвычайнае – сапраўдны дар. Дзякуючы гэтаму дару Максіма Багдановіча мы маем неймаверна прыгожы свет яго паэзіі, напоўненай прагай жыцця. І да сёння Паэт жыве ў сваіх вершах. А яны перараджаюцца і нанова ажываюць у песнях, музыцы.

Гукі жывой музыкі напоўняць сцены нашага музея 9 снежня. Падчас святкавання 127-га дня народзінаў Паэта ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча збяруцца тыя, хто адгарнуў старонку томіка з вершамі і адчуў покліч да творчасці. У праграме возьмуць удзел барды, паэты, музыкі, студэнты навучальных устаноў Мінска.Запрашаем далучыцца да свята!
9 снежня 2018 14:30 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (сквер каля опернага тэатра).15:00 – святочны канцэрт “Багдановіч. LIVE” (Літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. М.Багдановіча, 7а).Уваход вольны.
З праграмай канцэрта можна пазнаёміцца па спасылках: vk.com/bahdanovichlivefb - Багдановіч.LIVE
Тэлефоны для даведак: +375 17 334-07-61, 334-42-69.
Паводле прэс-рэліза