Берагі юнацтва Анатоля Сыса (фота)

На радзіме Анатоля Сыса ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна адбылася паэтычна-музычная імпрэза. Ужо 11-ты раз творцы, сябры Анатоля, а таксама неабыякавыя людзі з усёй Беларусі сабраліся на гасцінным падворку роднай хаты Паэта.

sys_03.jpg


Сёлета традыцыйнае гарошкаўскае спатканне, што ладзіцца «Саюзам беларускіх пісьменнікаў» у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!», мела некалькі адметнасцяў — першай варта назваць перанос са згоды блізкіх Анатоля даты паэтычнага свята ў Гарошкаве з восені на вясну.

lit_bel.org__assets_images_2_2a555e51aa515aecc466a52f7cb4ff16.jpeg

На могілках, дзе пахаваны Анатоль Сыс


lit_bel.org__assets_images_2_a566a8b0ea048fda21b4ec27ae6d2a92.jpeg

Алесь Бяляцкі


lit_bel.org__assets_images_2_21e15d17d9b89092c1d4be2707d91361.jpeg

Сястра Анатоля Сыса Тамара і Зміцер Бартосік


Наступнай асаблівасццю сталася прэзентацыя зборніка вершаў Анатоля Сыса «Берагі майго юнацтва», які ўклалі Алесь Бяляцкі і Эдуард Акулін з архіўных матэрыялаў, што атрымалі з рук сясцёр Валянціны і Тамары. Кніжка ўтрымлівае раннія і ў бальшыні сваёй ніколі не друкаваныя творы Паэта.


lit_bel.org__assets_images_2_c3ef5c87573b5917edf04a1a219bb1bc.jpeg

Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч


lit_bel.org__assets_images_2_6527b85136c414d22ace4df7ff977bc9.jpeg

Таццяна Грыневіч-Матафонава


lit_bel.org__assets_images_2_878b634af5d631f1925d5354fcac714a.jpeg

Леанід Галубовіч


Прыемным сюрпрызам стала прэзентацыя аўдыёдыска «Галасы паэтаў», падрыхтаванага дзякуючы Таццяне Грыневіч-Матафонавай, якая на працягу некалькіх гадоў збірала запісы вершаў беларускіх творцаў у аўтарскім выкананні. Пасля 11-гадовага перапынку на родным падворку зноў загучаў голас Анатоля.


lit_bel.org__assets_images_2_59fb45a3718f948662ce5db7031719cc.jpeg

Генік Лойка і сястра Анатоля Сыса Валянціна


lit_bel.org__assets_images_2_0a1d1ab70d7cd0c204aff072f0ac5fa3.jpeg

Іван Штэйнер і Алесь Пашкевіч


lit_bel.org__assets_images_2_4c62b2f978f2d9fdb57a592817c92f3b.jpeg

Міхась Скобла, Леанід Галубовіч, Сяржук Сыс


lit_bel.org__assets_images_2_060259d6f9714302bdb80587fda9b12d.jpeg

Людка Сільнова


На сустрэчы, якую вёў Міхась Скобла, выступілі: Старшыня ГА «СБП» Барыс Пятровіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі, прафесар Іван Штэйнер, першы намеснік старшыні Алесь Пашкевіч, бард Эдуард Акулін, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення СБП Анатоль Бароўскі, паэты Сяргей Сыс, Людка Сільнова, Антаніна Хатэнка, Генадзь Лапацін, Вадзім Болбас, Ларыса Раманава, Леанід Галубовіч, скульптар, аўтар помніка А. Сысу Генік Лойка.


lit_bel.org__assets_images_2_0e6be762d818db48e9e3cc01ab031e08.jpeg

Міхась Скобла


lit_bel.org__assets_images_2_15d51c5e2fe85f0a33320cf877e9df6d.jpeg

Зміцер Бартосік


Прагучалі музычныя выступы Змітра Бартосіка, Кацярыны Ваданосавай, Аляксея Галіча, Вольгі Гардзейчык, Таццяны Грыневіч, Касі Камоцкай.


Усевалад Сцебурака, для lit-bel.org