Мікалай Плавінскі. "Узбраенне беларускіх земляў Х–ХІІІ стагоддзяў”

Нацыянальны гістарычны музей запрашае на прэзентацыю новай навукова-папулярнай кнігі Мікалая Плавінскага і кніжнай серый па ваеннай гісторыі Беларусі.



plavinski_.jpg

У пятніцу, 15 сакавіка, у 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (К. Маркса, 12) адбудзецца прэзентацыя кнігі Мікалая Плавінскага“Узбраенне беларускіх земляў Х–ХIIIстагоддзяў”.
 

Кніга прысвечана гісторыі ўзбраення насельніцтва беларускіх земляў у Х–ХІІІ стст. У навукова-папулярнай форме апісваюцца асноўныя катэгорыі старажытнарускага ўзбраення, паходжанне, час і асаблівасці выкарыстання пэўных відаў наступальнай зброі і засцерагальнага ўзбраення. Тэкст суправаджаецца шматлікімі ілюстрацыямі, высакаякаснымі прамалёўкамі, каляровымі фотаздымкамі найцікавейшых знаходак з тэрыторыі Беларусі. 
 

У межах вечара будзе прэзентавана новая ўнікальная кніжная серыя па ваеннай гісторыі Беларусі. Першая ў серыі — кніга Зміцера Матвейчыка, прысвечаная паўстанню 1863 года на Беларусі.
 

Мікалай Плавінскі — беларускі археолаг і гісторык, кандыдат гістарычных навук. Займаецца вывучэннем пытанняў гісторыі старажытнарускай зброі, матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі X–XIII стст., археалогіяй Полацкай зямлі і сумежных рэгіёнаў. Аўтар и сааўтар больш як 90 навуковых артыкулаў і 6 манаграфій.
 

Пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі" (http://budzma.org/)

Уваход вольны