Мінкульт прызначыў новага дырэктара Купалаўскага тэатра
Ім стаў Аляксандр Шастакоў, паведамляе Міністэрства культуры.
Да новага прызначэння Аляксандр Шастакоў работатал намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за перападлік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 16 жніўня дырэктар тэатра Павел Латушка і іншыя акцёры тэатра падпісалі адкрыты зварот да беларусаў, і ў прыватнасці да арміі, у якім заклікалі да неадкладнай адстаўкі і ўзбуджэння крымінальных спраў супраць тых, хто аддаваў «злачынныя загады» і «усіх службовых асоб, вінаватых ці тых, хто мае дачыненне да гэтых злачынстваў».
17 жніўня Павел Латушка быў звольнены, выконваць абавязкі дырэктара прызначаны намеснік міністра культуры Валерый Грамада. На знак салідарнасці з Латушкам каля 80 супрацоўнікаў тэатра напісалі заявы на звальненне. У выніку было звольнена 56 чалавек. Сярод зволеных — народныя артысты Беларусі Зоя Белахвосцік, Арнольд Памазан, Віктар Манаеў, заслужаныя артысты Беларусі Алена Сідарава, Юлія Шпілеўская, Ігар Дзянісаў, Наталля Качаткова і Георгій Маляўскі, артысты Павел Харланчук, Раман Падаляка, Міхась Зуй, Дзмітрый Есяневіч, Валянціна Гарцуева, Святлана Анікей, мастацкі кіраўнік Мікалай Мікалаевіч Пінігін і ўсе рэжысёры.
21 жніўня тэатр сыйшоў на прастой. Свой 100-гадовы юбілей тэатр сустрэў з адмененымі спектаклямі.