Удзельнікаў летніка чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера. У межах летніка адбудуцца сустрэчы і лекцыі з беларускімі творцамі і грамадскімі ды культурнымі дзеячамі. Таксама можна будзе прыняць удзел у распрацоўцы канцэпцыі, ініцыятываў і праектаў па прасоўванні беларускай культуры. Ну і канешне, адпачыць завесці новыя знаёмствы, пазнаёміцца з прыродай і культурай мясцінаў Быкава.
Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.
Удзельнікам трэба запоўніць
анкету да 5 жніўня.
Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: BelovABelyj@gmail.com