Новая беларуская літаратура ў электронным фармаце

Серыя дэбютных кніг "Пункт адліку", распачатая ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" у 2012 годзе, ужо налічвае дванаццаць выданняў.   



pa712.jpg

Першыя дзесяць цяпер можна спампаваць на сайце ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" у фармаце EPUB. Электронныя версіі кніг з'явіліся пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра.

lit_bel.org__assets_images_2_ed99d78ffde3ae0dc481e4a76d4cbe91.jpeg

Дрэва энталіпт / Анка Упала - Мінск: Логвінаў, 2012. - 90 c.  EPUB

"Да класікаў Анка Упала ставіцца не як дзіця, якое мусіць пераўзысці бацьку, а як унучка, якая гуляецца з дзедам" (с).

lit_bel.org__assets_images_2_0c48408bead34aeb2aaf31934f3dd5c3.jpeg

Объяснительная / Катерина Зыкова - Мінск: Логвінаў, 2012. - 35 c.  EPUB

Зборнік тонкі ва ўсіх сэнсах. У ім 26 вершаў пра русалак, рыб, каткоў, коней, слівы, сыктыўкары; але насамрэч - пра каханне і крыху пра адзіноту.

lit_bel.org__assets_images_2_07cbd037f9f998d1b6539e4c07d1a168.jpeg

Хороший роман / Кирилл Дубовский - Мінск: Логвінаў, 2012. - 100 c.  EPUB

Апавяданні пра трагічную смерць маладога графамана, нялёгкія офісныя будні, няшчаснае каханне, спробу нацыянальнага самавызначэння, сумную гісторыю ад работніка заапарка і не менш сумную споведзь мэнэджара сярэдняга звяна. 

lit_bel.org__assets_images_2_8b2099ee78d28dc5adf8b0421b4a8549.jpeg

Птушкі.: [Тэкст] / Наста Манцэвіч. — Мінск : Логвінаў, 2012. — 50 с.   EPUB

У зборнік увайшлі вершы і кароткая проза, дзе аўтар выяўляе новы для беларускага чытача погляд на жанчыну і яе самаўсведамленне, рэфлексуе над сваімі пачуцямі і адчуваннямі, закранае табуяваныя для збольшага патрыярхальнай беларускай літаратуры тэмы.

lit_bel.org__assets_images_2_965998d109b0dc3aa0183639ccace10f.jpeg

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза: [Проза] / Андрэй Пакроўскі. — Мінск : Логвінаў, 2012. — 100 с.  EPUB

Кнігу склалі кароткія апавяданні, якія напоўніцу раскрываюць тэму дзеда Мароза, тэму ровара, тэму Антона, які насамрэч Андрэй, і шмат іншых важных для пісьменніка тэм, актуалізуюць праблемы кубка кавы і тралейбуса. 

lit_bel.org__assets_images_2_2e706cbbabd7a9fd4209a68de7866f94.jpeg

Арэхападзенне / Віялета Пачкоўская. Мн.: Логвінаў, 2013. — 38 с.  EPUB

 "Ціхая паэзія, быццам перашэпты каханых перад сном" (с)

lit_bel.org__assets_images_2_ba8364a32bbe65b11acd2925a0778d2e.jpeg

Книга для чтения вне помещений и в помещениях / Таня Скарынкина: [Вершы] Мн.: Логвінаў, 2013. — 174 с.  EPUB

Паэзія для Тані — “генератар касмічных галасоў”. Яе вершы нагадваюць пра існаванне паэзіі плыні свядомасці, культываванай французскімі сюррэалістамі (Андрэ Брэтон, Гіём Апалінэр) у пачатку мінулага стагоддзя.

www.lit_bel.org__assets_images_2_34db88c269e30407353c69c62e35da0e.jpeg

Асцярожна, дрэвы зачыняюцца / Кірыла Анохін: [Вершы] Мн.: Кнігазбор, 2013. — 56 с.  EPUB

Ён піша не толькі вершы, але і маўчанне, у якім яны гучаць. Кірыла Анохін ведае, чым і як трэба пацерці старое, пакрытае іржой слова, каб яно ажыло і само здзівілася свайму новаму існаванню.

lit_bel.org__assets_images_2_13f048d0b3ce07c32e1a85bc339d032c.jpeg

70% вады / Уладзь Лянкевіч: [Вершы] — Мн.: Кнігазбор, 2013. — 54 с. EPUB

Кніга "ўключае адзін скрадзены і некалькі дзясяткаў сваіх вершаў з музыкай і без".

lit_bel.org__assets_images_2_971520a8fcc23d2e92bddfbde00e3dac.jpeg

Сарочае радыё. Лісты падзякі / Кацярына Оаро.  — Мн.: Кнігазбор, 2013. — 94 с. EPUB

Гарадская моладзевая проза на вострасацыяльную тэматыку.

lit_bel.org__assets_images_2_b154416f7c641ecb98d931df5ee9161e.jpeg

Верхні горад / Антон Рудак[Вершы]  — Мн.: Кнігазбор, 2014. — 86 с.

«Верхні горад» — гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць.

lit_bel.org__assets_images_2_754a2be98a3b9d90452bbcdea67b2c7a.jpeg

Полигон / Андрей Лазуткин.  — Мн.: Кнігазбор, 2014. — 160 с.

Автор обозначил жанр своего произведения, как ост-модерн. Есть здесь и альтернативная история, и дизель-панк, и свойственный прозе двадцатилетних цинизм и стеб, но главное - это динамичная и острая, честная и талантливая проза.

lit-bel.org