Сяргей Пясецкі. Наш выбітны ліхадзей

11 cакавіка студыя «Absalut прадакшн» пры падтрымцы Лятучага ўніверсітэта запрашае на прэм'ерны паказ фільма «Cяргей Пясецкі. Наш выбітны ліхадзей». Гэта першы фільм цыкла новага відэа-праекту “Гісторыя Б 1917-1941 гг.”.



prem_jera_filjma.jpg

... На двары 1918 . Гэтага хлопца завуць Сяргей Пясецкі. Ён нядаўна збег з турмы. Пабываў у рэвалюцыйнай Маскве - не спадабалася. Прыехаў сюды, у Мінск. Запісаўся ў партызаны-антысаветчыкі... Праз 9 гадоў яго асудзяць на смяротнае пакаранне. У турме Сяргей пачне пісаць кнігі, якія будуць настолькі добрыя і арыгінальныя , што яго намінуюць на Нобелеўскую прэмію па літаратуры . Ён застанецца жывы, паколькі... А зрэшты, на ўсё свой час. Такім чынам...

«Сяргей Пясецкі. Наш выбітны ліхадзей” (арыгінальная назва на рус. мове — “Сергей Песецкий. Наш выдающийся злодей») — першы фільм праекта"Гісторыя Б. 1917-1941 гг.». Гэта серыя дакументальных сюжэтаў пра малавядомы перыяд гісторыі нашай краіны - ад рэвалюцыі 1917 года да пачатку Вялікай Айчыннай . Гэта аповяд пра час, пра з'явы, пра падзеі, пра людзей — пра ўсё , што так ці інакш рабіла Беларусь такой, якая яна ёсць сёння. У цэнтры ўвагі стваральнікаў праекта — яркія асобы той эпохі. Героі яны ці ахвяры абставінаў — гэта няхай глядач вырашае самастойна.

Пасля прэм'ернага паказу адбудзецца абмеркаванне з удзелам аўтара і рэжысёра фільма Алены Верашчагінай, творчай групы, гісторыкаў, культуролагаў, кінакрытыкаў, журналістаў.

Трэйлер фільма можна паглядзець па спасылцы:

http://eurobelarus.info/video/history/Pesetskiy_trailer.html

Прэзентацыя адбудзецца ў«Loftcafe» (Мінск , вул. П. Броўкі, 22). Пачатака 19.00.

Уваход вольны!