Спакушальная ўсмешка Эдзі Агняцвет

29 лістапада ў 18:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею «Спакушальная ўсмешка Эдзі Агняцвет», якая праводзіцца ў рамках штомесячнага культурніцкага праекта «Амазонкі беларускай паэзіі». Вас чакае новае, незвычайнае знаёмства з асобай Эдзі Агняцвет.

afisza_50.jpg

Яна была цікавай, таленавітай, неадназначнай.
Яе любіў і шанаваў Якуб Колас. У дзяцінстве ёй зачытваўся будучы галоўны рэдактар “Вясёлкі” Уладзімір Ліпскі. Да яе вельмі востра ставіўся Станіслаў Шушкевіч.
Эдзі Агняцвет з аднолькавай лёгкасцю складала вершы для дзяцей і любоўную лірыку, патрыятычныя паэмы і балючыя вершы, дзе з горам згадвала пра сталінскія часы.
Хто яна была на самай справе? Дзе была па-сапраўднаму праўдзівай? Што ёй балела? Каго спакушала ўсмешка Эдзі Агняцвет, і чаму Андрэй Макаёнак яе аднаго разу вельмі моцна напалохаў?
Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.
Уваход вольны!
Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).
Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.