Святы крыж супраць свастыкі
Адкрыццё выставы «Святы крыж супраць свастыкі», прысвечанай супраціўленню каталіцкіх і праваслаўных святароў у перыяд гітлераўскай акупацыі, адбудзецца 12 снежня ў 17:00 у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.
Выстава раскажа пра каталіцкіх і праваслаўных святароў, якія на беларускіх землях удзельнічалі ў скіраваным супраць гітлераўскіх акупантаў руху супраціўлення, супрацоўнічалі з падполлем, ратавалі габрэяў, падтрымлівалі і бескампрамісна станавіліся на абарону мясцовага насельніцтва цаной уласнага жыцця. Многія святары, постаці якіх прадстаўлены ў рамках выставы, праз сваю дзейнасць загінулі пакутніцкай смерцю – у Калдычаўскім лагеры смерці або на тэрыторыі сваіх прыходаў, выконваючы штодзёныя абавязкі.
Ахвяру каталіцкіх святароў ацаніў папа рымскі Іаан Павел ІІ, прылічыўшы многіх пакутнікаў беларускай зямлі да ліку благаславенных, некалькі з іх атрымалі таксама ганаровае званне Праведнікаў народаў свету. У сваю чаргу праваслаўныя святары неаднаразова ўзнагароджваліся медалямі за ахвярную службу і дапамогу партызанам у барацьбе з акупантамі. Іх памяці прысвечана гэта выстава.
Адкрыццё выставы “Святы крыж супраць свастыкі” адбудзецца 12 снежня ў 17:00 у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску (пр. Пераможцаў, 8).
Сардэчна запрашаем!
Паводле прэс-службы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі