Тыдзень байнета-2017 ужо хутка!
З 4 па 7 красавіка ў Мінску пройдзе Тыдзень байнета — буйнейшая канферэнцыя Беларусі для прадстаўнікоў бізнеса і прафесіяналаў у сферы інтэрнэт-маркетынгу.
У гэтым годзе асноўная праграма канферэнцыі ўключае 4 паўнацэнных дні маркетынгавага бязмежжа:
4 красавіка: Маркетынг продажаў
5 красавіка: Digital-marketing 1: прасоўванне ў інтэрнэце
6 красавіка: Digital-marketing 2: SMM і вэб-аналітыка
7 красавіка: Пошукавы маркетынг
І гэта яшчэ не ўсё!
6 красавіка адбудзецца семінар ад Google, які правядзе Андрэй Ліпатцаў (Partner Development Manager, Switzerland): “Вэб-клініка сайта”, дзе будуць разгледжаны пытанні і тэхнікі вэб-распрацоўкі, юзабіліці, вэб-аналітыкі.Мерапрыемства бясплатнае, але рэгістрацыя абавязковая. Больш інфармацыі тут.
Спікеры
Даклады рыхтуюць больш за 40 спікераў з Расіі, Швейцарыі, Украіны і Беларусі. Прычым многія з іх – прадстаўнікі буйных рэкламных агенцтваў і міжнародных digital-карпарацый, якія задаюць правілы гульні ў інтэрнэт-маркетынгу. Не абыдзецца канферэнцыя без такіх гігантаў, як Google, “Яндэкс”, “УКантакце”, MyTarget і г.д.
Усе спікеры рыхтуюць выступленні з улікам сучасных рэалій у беларускім бізнесе. Ніякіх рэкламных дакладаў і “вады” – вы пачуеце толькі рэальныя кейсы, паспяховыя і не вельмі. А значыць, зможаце на падставе чужых памылак скласці для сябе план, як не дапусціць правалу ў свёй справе.
Што вы атрымаеце, наведаўшы канферэнцыю:
- спіс новаўвядзенняў ад пошукавых сістэм;
- гатовыя рашэнні для мінімізацыі затрат на прасоўванне бізнесу;
- разуменне, якія каналы змогуць прынесці прыбытак у 2017 годзе, а якія варта зусім выключыць з рэкламнага бюджэту;
- максімальная колькасць методык, якія працуюць, па продажах, адпрацоўцы пярэчанняў, утрыманні кліентаў і перагаворах.
Як зэканоміць на квітках
Купіць абанемент на ўсе 4 дні канферэнцыі. Абанемент дзейнічае на прад’яўніка.
Для ўдзельнікаў папярэдніх канферэнцый Webcom Media – зніжкі.
Удзельнічаць у актыўнасцях у групе Тыдня Байнэта у Facebook – разыграем зніжкі і нават бясплатныя квіткі.
Арганізатар канферэнцыі – Група кампаній Webcom Media. Агенцтва пошукавага маркетынгу №1 у Беларусі па выніках конкурсу “Выбар года” 2013-2016 гадах.
Зарэгістравацца на канферэнцыю можна ўжо сёння на сайце bynetweek.by. Цягнуць з рэгістрацыяй не варта – засталося менш за 50 квіткоў!
Да сустрэчы на Тыдні Байнэта – 2017!
Паводле прэс-рэлізу