«У цемры восеньскай начы» — у Мінску прыгадаюць творчасць рэпрэсаваных паэтаў
Культурна-асьветніцкая ўстанова «Культура роднага краю» і Віртуальны музэй савецкіх рэпрэсій у Беларусі запрашаюць на музычна-літаратурную праграму на словы рэпрэсаваных паэтаў «У цемры восеньскай начы».
Да 80-й гадавіны “чорнай начы беларускай літаратуры” 29-30.10.1937 г.. Памяці знішчанага пакаленьня беларускіх літаратараў 20-30-х гг. ХХ ст.. 29 кастрычніка а 22:00 у арт-прасторы «ВЕРХ» (вул. Куйбышава, 22, 6-ты паверх) адбудзецца вечар памяці рэпрэсаваных паэтаў «У цемры восеньскай начы».
У праграме:
-гурт “БАЛЦКІ СУБСТРАТ”,-барды Аляксей Жбанаў і Раман Яраш,-відэа-прэзэнтацыя Віртуальнага музэю савецкіх рэпрэсій у Беларусі.
Уваход вольны.
Паводле прэс-рэліза