У Мінску адкрылася першая «мабільная бібліятэка»
Яна дазваляе атрымаць "па паветры" любы з 800 твораў беларускай, замежнай, а таксама дзіцячай літаратуры.
На плошчы Якуба Коласа ўсталяваныя 7 спецыяльных тумбаў з выявай кніг. На карэньчыку кожнай з іх нанесены спецыяльны QR-код або NFC-пазнака, з дапамогай чаго твор можна будзе загрузіць у патрэбным электронным фармаце і захаваць у памяці смартфона або планшэта.
У "мабільнай бібліятэцы" прадстаўлены кнігі розных жанраў, уключаючы папулярныя беларускія і замежныя творы такіх аўтараў, як Якуб Колас , Янка Купала, Васіль Быкаў, Максім Танк, Максім Гарэцкі, Агата Крысці, Генрых Сянкевіч, Рэй Брэдберы, Леў Талстой і многіх іншых.
Бібліятэка будзе працаваць кругласутачна, скарыстацца ёй можна будзе на працягу двух тыдняў. А затым, як плануецца, "мабільную бібліятэку" будуць прадстаўляць ў іншых гарадах Беларусі.