У Нарве пазнаёміліся з творчасцю беларускіх аўтараў

У Гміннай публічнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя новай кнігі Міры Лукшы“Падарунак”, ілюстраванай жыхаркай Нарвы — Кацярынай Сянкевіч.



thumbs_zdjecie2266_1.jpg

Важнай тэмай вершаў з’яўляецца прырода, кажа Міра Лукша:

— Тут ёсць верш пра звяроў, пра лотас, пра вясну, ёсць вершы пра імёны. У гэтым зборнічку ўсяго пакрысе. Гэта проста падарунак ад мяне — “белавежанкі” другога пакалення”.

Кацярына Сянкевіч:

— Я старалася зрабіць малюнкі на сваю думку. Не карыстацца дакладным зместам верша. Я падумала, што так атрымаецца цікавей. На малюнках — шмат дзяцей і звяроў.

У час сустрэчы з аўтаркамі прагучалі таксама песні ў выкананні Лідзіі і Марты Маліноўскіх і можна было паглядзець выставу здымкаў і прац аўтарства першай з вакалістак.

thumbs_Zdjecie2281_2.jpg

thumbs_Zdjecie2289_7.jpg

thumbs_Zdjecie2290_3.jpg

thumbs_Zdjecie2294_5.jpg

thumbs_Zdjecie2301_4.jpg

thumbs_Zdjecie2303_6.jpg


Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара