«Усё паўсюль і адразу», Рэмарк, Навальны: хто перамог на Оскары?

Сёння ўначы адбылася цырымонія ўзнагароджання амерыканскай кінаакадэміі. Трыумфатарам стаў фільм «Усё паўсюль і адразу», які перамог адразу ў 7 намінацыях. А хто яшчэ?

Кадр з фільма-пераможцы

Кадр з фільма-пераможцы

У Лос-Анджэлесе прайшла 95-я цырымонія ўручэння «Оскара». Лепшым фільмам стаў «Усё паўсюль і адразу» Дэніэлаў (так называюць дуэт рэжысёраў Дэна Квана і Дэніэла Шайнэрта).
Больш за ўсё ўзнагарод — сем Оскараў — атрымала карціна «Усё паўсюль і адразу» Дэніэлаў. Самі яны сталі лепшымі рэжысёрамі, а выканаўца галоўнай ролі Мішэль Еа — лепшай актрысай. У сваёй прамове 60-гадовая акторка звярнулася да жанчын: «Паненкі, ніколі не дазваляйце нікому казаць вам, што вы ўжо прайшлі свой росквіт». І прысвяціла сваю працу маці па ўсім свеце, без якіх не было б усіх гэтых фільмаў.
Лепшым акторам Кінаакадэмія назвала Брэндана Фрэйзера за ролю ў драме «Кіт» Дарэна Аранофскі. Атрымліваючы статуэтку, Фрэйзер таксама плакаў — і дзякаваў акадэміі за прызнанне, якога, як яму здавалася, ён ужо ніколі не атрымае.


Оскар за лепшую ролю другога плана атрымаў Ке Хюі Куан «Усё паўсюль і адразу», які праславіўся яшчэ ў дзяцінстве — і 30 гадоў не мог паўтарыць гэты поспех. Ён вымавіў прамову са слязьмі на вачах: «Маёй маме 84 гады, і яна дома глядзіць цырымонію. Мама, я толькі што атрымаў «Оскар!».
Яго калега па фільме Дэніэлаў Джэймі Лі Керціс таксама атрымала ўзнагароду за ролю другога плана. У прамове яна адзначыла, што гэта ўзнагарода сотняў людзей, якія на яе паўплывалі — і прысвяціла яе бацькам — акторам Тоні Керцісу і Джанет Лі. Гэта першы Оскар 64-гадовай акторкі.
«Фабэльманы» Стывена Спілберга, «Элвіс» База Лурмана і «Трохкутнік смутку» Рубена Эстлунда засталіся без узнагародаў, як і «Баншы Інэшырына» Марціна МакДоны. З актораў, якія сыгралі ў апошнім з гэтых фільмаў, на сцэне з'явілася толькі асьліца Джэні — яе вывеў на павадку вядоўца цырымоніі Джымі Кімел.
Новая экранізацыя несмяротнага хіта Эрыха Марыі Рэмарка «На Заходнім фронце бяз зменаў» перамагла ў 4 тэхнічных намінацыях.


oskar2.webp

Юлія Навальная. Фота: Getty Images
У катэгорыі «Лепшы дакументальны фільм» перамагла карціна канадскага рэжысёра Дэніэла Роэра «Навальны» — аб атручванні Аляксея Навальнага «Навічком», яго лекаванні і вяртанні ў Расію. На цырымонію прыехалі жонка расійскага палітыка Юлія Навальная і дзеці. Разам з камандай фільма, а таксама з расследавальнікамі Хрыста Грозевым і Марыяй Пеўчых яны выйшлі на сцэну кінатэатра «Долбі» падчас узнагароджання.