Выйшла кніга Алеся Белага «Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII ст.»

«Хроніка Белай Русі» — істотна перапрацаванае і дапоўненае перавыданне манаграфіі гэтага ж аўтара, выдадзенай у 2000 г. і прысвечанай гісторыі ўзнікнення хароніма «Белая Русь» ды яго паступовага дастасавання да тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь.



chronika.jpg

У 2001 г. першае выданне кнігі было ўганаравана заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам прэміяй імя Францішка Багушэвіча. У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніц прасочваецца эвалюцыя паняцця «Белая Русь» ў сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох і народаў Еўропы. Акрамя таго, у новае выданне ўключаныя артыкулы і нарысы аўтара па гісторыі картаграфавання тэрыторыі Беларусі і яе адлюстравання ў заходнееўрапейскай іканаграфіі. Гэтыя матэрыялы дапаўняюць асноўную частку кнігі, ствараючы маштабную карціну эвалюцыі вобраза краіны ў ХІІ—ХVІІІ, разгледжанай скрозь прызму імагалогіі — новай сінтэтычнай гістарычнай дысцыпліны.

Кніга багата ілюстраваная, у тым ліку і шматлікімі (усяго каля 50 штук) каляровымі ілюстрацымі.

Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана за 1 асобнік — 89тыс.рублёў(кошт дастаўкі ўключаны).

Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Кніга Алеся Белага», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

arche.by