Заўтра — прэм'ера «Рыбкі Поньё» па-беларуску

Шэдэўр мультыплікацыі ад Хаяо Міядзакі пакажуць 21 чэрвеня ў кінатэатры «Масква».

ponyo_wallpapers_29809_1229230j_1_735x400.jpg

Перадапошні фільм знакамітага японскага рэжысёра распавядае гісторыю Русалачкі на свой непаўторны манер. Галоўны герой, пяцігадовы хлопчык Соске, ратуе маленькую рыбку Поньё. Яна, пазнаёміўшыся са светам людзей, цяпер хоча стаць чалавекам. Гэтая добрая сямейная гісторыя спадабаецца гледачам любога ўзросту!
Паказы мульціка адбываюцца ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom. На беларускую мову ролі агучылі: Святлана Анікей, Павал Харланчук, Святлана Цімохіна, Наталля Кот, Яўген Перлін і Алесь Малчанаў.
Паказ пачнецца ў 19.00.
Квіткі можна набыць у касах кінатэатра і па спасылцы.
Кinakong.by