26 жніўня ў Мінску пройдзе сустрэча ў фармаце Украіна — Еўрасаюз — Мытны саюз
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Як адзначаецца, 18 і 19 жніўня адбыліся тэлефонныя кансультацыі Парашэнкі з прэзідэнтам Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу.
![pieramovy_u_minsku.jpg pieramovy_u_minsku.jpg](/img/v1/news/full/pieramovy_u_minsku.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прэзідэнт Еўракамісіі падтрымаў ініцыятыву прэзідэнта Украіны аб запрашэнні прадстаўнікоў ЕС да ўдзелу ў сустрэчы высокага ўзроўню. 26 жніўня ў Мінску адбудзецца сустрэча ў фармаце Украіна
— ЕС — «Еўразійская тройка» (Беларусь, Казахстан, Расія) для абмеркавання пытанняў, звязаных з выкананнем Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС, энергетычнай
бяспекі і стабілізацыі сітуацыі на Данбасе.
Як паведамляе БелаПАН, прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык пацвердзіў інфармацыю пра сустрэчу.