«Дармаед у дэкрэце» Юрый Шульган абвясціў аб адкрытым фарміраванні сваёй ініцыятыўнай групы

1 ліпеня адбылася нарада выбарчага штабу Юрыя Шульгана, на якой было прынята рашэнне аб афіцыйным старце выбарчай кампаніі «дармаеда ў дэкрэце», як пазіцыянуе сябе Шульган.



shul_podpis.png

Пра гэта «НЧ» паведамілі ў штабе Шульгана.

На нарадзе было прынятае рашэнне пра пачатак адкрытага фармавання ініцыятыўнай групы кандыдата ад «тунеядцаў».

Каб далучыцца да ініцыятыўнай групы дастаткова даслаць свае пашпартныя дадзеныя на электронную пошту: shulgan.org@gmail.com.

Кіраўнік штабу Шульгана Паўлюк Канавальчык зазначыў, што для таго, каб стварыць ініцыятыўную групу, патрэбныя толькі пашпартныя дадзеныя чалавека, і не патрэбна ніякіх подпісаў. «Так што такім чынам, праз электронную пошту, людзі могуць заявіць пра падтрымку нашага кандыдата і прадэманстраваць гатоўнасць затраціць нейкі свой час на далейшую працу кшталту збора подпісаў», -- зазначыў ён..

Па словах Канавальчыка, каманда Шульгана разлічвае і на тых, хто ўжо выказаў сімпатыю кандыдату. Гэта 87 падпісантаў петыцыі «Працаўладкуем тунеядца разам!», 499 чалавек, якім падабаюцца старонкі Шульгана ў Facebook. Увогуле, па ягоных словах, старонку Шульгана ў гэтай сацсетцы прагледзелі 8.453 чалавекі, што сведчыць пра цікавасць да асобы прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы.