Кожны шосты беларускі выбарца ўжо прагаласаваў

ЦВК паведаміў, колькі выбарцаў узялі ўдзел у датэрміновым галасаванні.

borodinai_3.jpg


Паводле звестак цэнтральнай выбарчай камісіі, пасля трох дзён датэрміновага галасавання свае галасы ўжо аддалі 16,7 % выбарнікаў — прыкладна кожны шосты.
Актыўней за іншых галасуюць у Гомельскай вобласці (19,07 %) і ў Магілёўскай (18,76 %), сцвярджае ЦВК. У той час, як у Берасцейскай вобласці менш спяшаюцца на выбарчыя ўчасткі (14,1 %).
У відэазвароце, апублікаваным учора на сайце vybory2016.by, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына заклікала прыходзіць на выбарчыя ўчасткі, нават каб прагаласаваць супраць усіх.
belsat.eu