Лаўроў у Мінску да журналістаў не выйшаў, паехаў да прэзідэнта
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі толькі што скончыліся перамовы паміж кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі Уладзімірам Макеем і Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым.

Сяргей Лаўроў з учорашняга дня знаходзіцца ў Мінску з працоўным візытам. Запланаваны выхад да прэсы, які чакаўся па выніках гэтых перамоў, не адбыўся. Абодва міністры накіраваліся на сустрэчу з кіраўніком дзяржавы. Журналістам паведамілі, што выхад да прэсы Лаўрова і Макея адбудзецца пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.