Леў Марголін: Мы павінны пабудаваць жорсткую, незалежную заканадаўчую базу
Правядзенне новых, свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў абмеркавалі ўдзельнікі міжнароднай анлайн-канферэнцыі пад назвай «Дэмакратычныя выбары для вырашэння крызісу ў Беларусі».
![margo_0.jpg margo_0.jpg](/img/v1/images/margo_0.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Каардынатар працоўнай групы па новай Канстытуцыі Леў Марголін адзначыў неабходнасць стварэння незалежных ад улад выбарчых інстытуцый.
— Мы павінны пабудаваць жорсткую заканадаўчую базу, якая была б цалкам незалежная ад дзеючай улады і забяспечвала б свабоду і празрыстасць на ўсіх этапах выбарчага працэсу. Менавіта гэтай мэце прысвечаны і праект трэцяга раздзелу новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, распрацаванай працоўнай групай грамадскай канстытуцыйнай камісіі.
У канферэнцыі пад назвай «Дэмакратычныя выбары для вырашэння крызісу ў Беларусі» ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі Еўрапраламента і Парламенцкай асамблеі АБСЕ.
Адной з асноўных тэм стала магчымасць правядзення датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Антон Разумоўскі, «Беларускае Радыё Рацыя»