Лукашэнка — пра Бяляцкага: «Падаткі — гэта святое»

Падчас сустрэчы з рэдактарамі СМІ Лукашэнка даручыў першаму намесніку сваёй адміністрацыі Аляксандру Радзькову праверыць агучаную дырэктарам інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесем Ліпаем інфармацыю пра тое, што прадстаўнікі грамадскасці даўно кампенсавалі шкоду, якую, па версіі суда, нанёс дзяржаве праваабаронца Алесь Бяляцкі.



bialiacki_za_kratami.jpg

«Гэта сур'ёзны аргумент. Тут справа не ў палітыцы і не ў пазіцыі самога Бяляцкага. Клянуся вам, я яго не ведаў і не ведаю», — сказаў Лукашэнка, заўважыўшы, што «падаткі — гэта святое». 
Паводле яго слоў, калі інфармацыя аб кампенсацыі шкоды пацвердзіцца, павінен быць разгледжана пытанне аб ужыванні да Бяляцкага амністыі.
charter97.org