У Беларусі рыхтуецца амністыя для 2 тысяч чалавек
У Беларусі ў хуткім часе могуць амнісціраваць 2 тысячы чалавек, паведаміў Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня на сустрэчы з кіраўнікамі найбуйнейшых беларускіх СМІ.

Фота з сайта azattyq.org
Лукашэнка сказаў, што ў цэлым станоўча ставіцца да правядзення амністый і звычайна асабіста іх ініцыюе. На яго думку, найбліжэйшым часам можна правесці амністыю па аналогіі з тымі, якія ўжо былі ў
Беларусі. Па новай амністыі на волю могуць выйсці каля 2 тыс. чалавек.
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, правядзенне амністый магчымае, бо практыка паказала, што яны не пагаршаюць крымінагенную абстаноўку. Цяпер у месцах пазбаўлення волі знаходзіцца каля 30 тыс. чалавек, а ў 1990-я гады іх было каля 70 тыс. Узровень злачыннасці кожны год зніжаецца прыкладна на 6—10%. "Амністыі не прыводзяць да ўсплёску крымінагеннай абстаноўкі, мы можам на гэта пайсці", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
БелаПАН