Пуцін абвясціў сябе лібералам

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пракаментаваў выказванні крытыкаў пра тое, што абвешчаная ў Расіі незадоўга да Алімпіяды амністыя  гэта крок для папулярнасці, спроба «надзець ўсмешку»



xa_xa_xa.jpg

У інтэрв'ю шэрагу расійскіх і замежных СМІ Уладзімір Пуцін сцвярджальна адказаў на заўвагу журналіста, які запатрабаваў ад прэзідэнта заявіць, што той «сапраўдны ліберал і прытрымліваецца ліберальных поглядаў». «Так і ёсць. І яшчэ адно: мы прынялі закон аб амністыі не ў сувязі з Алімпіядай, а ў сувязі з 20-годдзем расійскай Канстытуцыі», — сказаў Пуцін у інтэрв'ю журналістам тэлеканалаў BBC, ABC News, CCTV, «Расія-1», Першага канала і інфармагенцтва Around the Rings.
Ён таксама нагадаў, што «у адпаведнасці з нашым законам рашэнне аб амністыі прымае не прэзідэнт, гэта выключная прэрагатыва парламента». «Гэта не я прыняў рашэнне аб амністыі, а парламент. Таму мне нават усмешку не ляпіць. Гэта не мая заслуга, а заслуга дэпутатаў Дзярждумы. Але я, безумоўна, падтрымліваў гэта пачынанне і лічу, што яно з'яўляецца правільным», — падкрэсліў расійскі прэзідэнт.
interfax.ru