Салігорск: праваабаронца дамагаецца ад Савета дэпутатаў празрыстасці і галоснасці

Салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка дамагаецца адкрытасці, празрыстасці і галоснасці ў працы мясцовага Савета дэпутатаў.

Фота з сайта spring96.org

Фота з сайта spring96.org


Ягонымі першымі дасягненнямі стала апублікаванне спісу дэпутатаў з пазнакамі аб месцы іх працы і займаных пасадах і Рэгламенту працы Савета дэпутатаў.

 

— Паводле заканадаўства дзейнасць органаў мясцовага самакіравання ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прынцыпамі галоснасці і адкрытасці. Аднак дагэтуль грамадзяне не маглі пабачыць у публічным доступе Рэгламент працы Савета дэпутатаў. Нават спісу дэпутатаў з пазнакамі аб месцы іх працы і займаных пасадах не было на афіцыйным сайце мясцовых уладаў, — кажа Леанід Мархотка. — У адкрытым доступе гэтая інфармацыя з’явілася толькі пасля майго афіцыйнага звароту з гэтай нагоды. А выбары, між іншым, адбыліся ўжо два гады таму. Цяпер і Рэгламент і спіс дэпутатаў з кароткай інфармацыяй аб іх можна пабачыць анлайн.

 

У адпаведнасці з апублікаваным Рэгламентам, “сесіі Савета праводзяцца адкрыта і галосна” і “на сесіях Савета могуць прысутнічаць… прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў”. Цяпер Леанід Мархотка, як прадстаўнік Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання “Беларускі Хельсінкскі Камітэт”, дамагаецца прадстаўлення яму такой магчымасці.



spring96.org