Следчы камітэт атрымаў доступ да сістэм відэаназірання
Раней права доступу да сістэмы відэаназірання мелі міліцыя, КДБ, пагранслужба, МНС, мытныя органы, Служба бяспекі прэзідэнта і ААЦ. Цяпер гэты спіс папоўніў Следчы камітэт, паведамляе «Еўрарадыё».
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім даў Следчаму камітэту права доступу да «сістэм відэаназірання за станам грамадскай бяспекі». Дакумент, які ўносіць папраўкі ва ўказ ад 2013 года «Аб пытаннях стварэння і прымянення сістэмы відэаназірання ў інтарэсах забеспячэння грамадскага парадку» апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Раней права доступу да сістэмы відэаназірання мелі міліцыя, КДБ, пагранслужба, МНС, мытныя органы, Служба бяспекі прэзідэнта і ААЦ. Цяпер гэты спіс папоўніў СК.
Адпаведна падкарэктаваны і пункт старога ўказа, які тычыўся задач сістэмы відэаназірання. Цяпер відэа з камер можа быць выкарыстана не толькі для «забеспячэння грамадскага парадку, прафілактыкі, выяўлення (раскрыцця) і спынення злачынстваў, іншых правапарушэнняў», але і для «расследавання злачынстваў».
Пасля апублікавання ўказ уступіў у сілу.