Станіслаў Шушкевіч: Лукашэнка быў, ёсць і будзе пад Пуціным
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч каментуе перспектывы сённяшніх трохстаронніх перамоў аб украінскім пытанні, якія запланаваныя ў Мінску.
«Я думаю, што ніякіх зрухаў ад перамоваў не будзе. Тая крывадушнасць, якую паказвае Расія, калі яна хоча накіраваць туды міратворцаў, калі захопнікі хочуць выступіць у ролі
міратворцаў, — гэта крывадушнасць ні з чым не параўнальная.
Спадзявацца на тое, што раб Пуціна Лукашэнка тут можа адыграць нейкую канструктыўную ролю, не варта. Лукашэнка быў, ёсць і будзе пад Пуціным, ён не адважыцца зрабіць і паўкроку, недазволенага
Пуціным.
Таму тут будзе чарговы фарс. Толькі шкада, што наіўны Захад на нешта тут спадзяецца. Гэта абсалютна выключана, я ў гэтым упэўнены», — заявіў Станіслаў Шушкевіч.
svaboda.org