Шольц узгадаў дыктатара з Беларусі

Сёння падчас выступлення ў Празе канцлер Германіі сярод іншых пытанняў закрануў і Беларусь.

«Пуцінская Расія ў агляднай будучыні будзе знаходзіцца ў апазіцыі да Еўрапейскага Саюза. Пуцін будзе выкарыстоўваць кожнае наша рознагалоссе, кожную нашу слабасць.

І іншыя аўтакраты пераймаюць яго.

Толькі ўзгадайце пра тое, як беларускі дыктатар Лукашэнка аказваў на нас палітычны ціск, выкарыстоўваючы пакуты тысяч бежанцаў, мігрантаў з Блізкага Усходу.

І Кітай, і іншыя краіны таксама будуць выкарыстоўваць нашы неабароненыя флангі, пакуль мы, еўрапейцы, будзем спрачацца адно з адным»,
— заявіў Олаф Шольц.


Нагадаем, напярэдадні канцлер ФРГ Олаф Шольц заявіў, што перад пачаткам вайны ва Украіне Уладзімір Пуцін казаў яму пра свае вар'яцкія ідэі, у тым ліку пра тое, што Беларусь і Украіна не павінны быць самастойнымі і суверэннымі дзяржавамі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: