У Запарожскай вобласці абстралялі калону бежанцаў з Марыупаля

У Запарожскай вобласці расійскія войскі абстралялі калону аўтамабіляў мірнага насельніцтва, эвакуяванага з Марыупаля, паведамляе Запарожская вайсковая адміністрацыя.

На месцы абстрэлу. Фота: Запарожская вайсковая адміністрацыя

На месцы абстрэлу. Фота: Запарожская вайсковая адміністрацыя


У выніку абстрэлу параненыя пяць чалавек, сярод іх ёсць дзіця, паведамляецца, што яно ў цяжкім стане. Акрамя таго, на трасе пачаўся пажар: гараць аўтамабілі.
«Сёння, каля 15:30, расійскімі акупантамі-нелюдзямі была абстраляная з РСЗА БМ-21 "Град" калона грамадзянскіх людзей, якія эвакуіраваліся з горада Марыупаля ў горад Запарожжа. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць загінулыя. Сярод пацярпелых і параненых ёсць дзеці», — гаворыцца ў паведамленні.

1647443980_2691.webp