У ЕС не ўпэўненыя, ці спрацуе мірны план Аланда і Меркель. Але «трэба паспрабаваць»

ЕС гатовы рабіць усё магчымае для дыпламатычнага ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту, аднак пакуль незразумела, які будзе вынік гэтых намаганняў.



mirnaya_fiederyka.jpg

«Наш прыярытэт — актыўная дыпламатыя. Мы выкарыстоўваем усе фарматы, усе каналы для спроб знайсці рашэнне канфлікту», — сказала яна на канферэнцыі ў Мюнхене.
Паводле яе слоў, у ЕС пакуль няма ўпэўненасці, што ініцыятыва прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда і канцлера ФРГ Ангелы Меркель па Украіне спрацуе. «Мы не ведаем, ці ўвянчаецца гэта поспехам, але мы павінны паспрабаваць», — падкрэсліла Магерыні.
Яна таксама адзначыла, што адным з прыярытэтаў ЕС з'яўляецца дапамога Украіне ў правядзенні рэформаў. «Мы хочам пераканацца, што Украіна стане эфектыўна функцыянуючай дзяржавай, што гэта будзе своеасаблівай «гісторыяй поспеху», — дадала яна.
Як паведамлялася, мірны план канцлера Германіі Ангелы Меркель і прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда па Украіне, у прыватнасці, прадугледжвае стварэнне дэмілітарызаванай зоны і шырокую аўтаномію для Данбаса.
Нагадаем, у пятніцу ў Крамлі адбылася сустрэча тэт-а-тэт прэзідэнта Расіі Уладзімір Пуціна з канцлерам Ангелай Меркель і кіраўніком Францыі Франсуа Аландам. Пасля чатырохгадзінных перамоваў лідэры Меркель і Аланд з'ехалі без заяваў журналістам.
Прэс-сакратар Пуціна заявіў, што бакі рыхтуюць дакумент для імплементацыі мінскіх дамоўленасцей. Чакаецца, што сёння Пуцін, Меркель і Аланд правядуць тэлефонныя перамовы.
korrespondent.net