Барак Абама прыме рашэнне аб пастаўках зброі Украіне пасля сустрэчы з Ангелай Меркель
Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы ў Белым доме.
Адмова Германіі ад паставак зброі ўкраінскім узброеным сілам, якія змагаюцца супраць расійскай агрэсіі, можа ўзмацніць унутраны ціск на прэзідэнта ЗША Барака Абаму, які вагаецца ў гэтым пытанні,
паведамляе Bloomberg.
У ЗША расце колькасць высокапастаўленых вайскоўцаў і чыноўнікаў Дзярждэпартамента, якія падтрымліваюць заканадаўцаў-рэспубліканцаў у жаданні ўзброіць Украіну, тады як Вярхоўны галоўнакамандуючы
асабіста выступае супраць гэтага.
Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, якая прасіла не пастаўляць Украіне ўзбраенне ў сваёй суботняй прамове на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене, сустрэнецца з Абамам у Вашынгтоне ў панядзелак, каб
амберкаваць пытанне паставак зброі і германа-французскую ініцыятыву мірнага пагаднення з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Дзяржсакратар Джон Кэры заявіў, што ён упэўнены, Абама прыме рашэнне
«неўзабаве» пасля сустрэчы.
Ваганні Абамы адлюстроўваюць не толькі ўсю сур'ёзнасць і супярэчлівасць сітуацыі, але і ягоны кампрамісны характар, і прыхільнасць да дзеянняў у рамках міжнародных
альянсаў.
Абама санкцыянуе пастаўкі зброі, калі Меркель дасць сігнал, што не асудзіць публічна рашэнне асобных краінаў узброіць Украіну, кажуць крыніцы ў Белым доме. Калі ж яна выступіць супраць любых
аднабаковых паставак зброі, Абама растлумачыць сваю адмову важнасцю захавання адзінага фронту супраць Пуціна і рызыку апасродкаванай вайны з Расіяй.