БагатаДата 21-27 лістапада
У гэты дзень 110 гадоў таму быў заснаваны Чырвоны касцёл у Мінску. А яшчэ сёння ва ўсім свеце адзначаюцца Дзень тэлебачання і Дзень вітанняў! Іншыя падзеі і даты — у нашым календары.
21 лістапада
Сусветныя дні тэлебачання і вітанняў.
1905. У Маскве нарадзіўся савецкі і беларускі дзяржаўны дзеяч Міхаіл Баскакаў. У 1950-я гады працаваў міністрам дзяржбяспекі і міністрам унутраных спраў БССР.
1910. Быў урачыста асвечаны мінскі касцёл святых Сымона і Алены (ён жа Чырвоны касцёл).
1960. У Маскве нарадзіўся дзяржаўны дзеяч Беларусі Андрэй Кабякоў. Быў міністрам эканомікі і прэм’ер-міністрам нашай краіны, паслом у Расіі і кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта.
22 лістапада
Міжнародны дзень сыноў.
23 лістапада
1920. На хутары Шаўцова Расонскага раёна на Віцебшчыне нарадзілася герой Другой Сусветнай вайны Зінаіда Тусналобава-Марчанка. За 8 месяцаў на фронце вынесла з поля бою больш за сотню параненых, атрымала абмаражэнне канцавін, у выніку чаго ёй ампутавалі ногі і рукі. Лозунг «За Зіну Тусналобаву!» з’явіўся на многіх савецкіх танках, самалётах і гарматах. Пасля вайны працавала дыктарам на радыё ў Полацку.
24 лістапада
1955. У літоўскім горадзе Цяльшэй нарадзіўся беларускі футбаліст, абаронца па амплуа Людас Румбуціс. Чэмпіён СССР-1982 у складзе мінскага “Дынама”. Працаваў галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі.1965. У вёсцы Доўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці нарадзіўся бард Андрэй Мельнікаў. Заснавальнік фэстаў аўтарскай песні “Аршанская бітва” і “Талькаўскі фэст”.
25 лістапада
Міжнародны дзень барацьбы супраць гвалту датычна жанчын.
1955. У Мінску нарадзіўся палітык і грамадскі дзеяч Аляксандр Казулін. Ён былы рэктар БДУ, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года.1795. Пасля трох падзелаў спынілі існаванне Рэч Паспалітая і Вялікае княства Літоўскае. Яе апошні кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся ад улады на карысць расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ
26 лістапада
Сусветныя дні інфармацыі і адмовы ад пакупак.
1925. У Мінску нарадзіўся кампазітар Юрый Семяняка. Народны артыст Беларусі. Быў старшынём праўлення Саюзу кампазітараў БССР. Сярод яго твораў: оперы “Зорка Венера”, “Новая Зямля”, “Калючая ружа” - першая нацыянальная камічная опера, аперэта “Паўлінка”, песні «Люблю цябе, Белая Русь», «Явар і каліна», «Ты мне вясною прыснілася», «Не за вочы чорныя», «Беларусачка».1930. У Оршы на Віцебшчыне нарадзіўся класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч. Самыя вядомвя творы: «Дзікае паляванне караля Стаха», «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі».
27 лістапада
1900. У Гомелі нарадзіўся беларускі кампазітар Рыгор Пукст. Аўтар опер «Машэка», «Марынка», «Свіцязянка».