Санкцыі застаюцца: беларускія спартсмены не паедуць на Алімпійскія гульні-2024
У выніку «інтэнсіўнага абмеркавання» Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў працягнуць санкцыі ў дачыненні да Беларусі і Расіі за ўварванне ва Украіну.
9 снежня ў Лазане прайшоў саміт Міжнароднага алімпійскага камітэта. Спартыўныя функцыянеры дамовіліся працягнуць забарону на ўдзел беларускіх і расійскіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах пад афіцыйнымі сцягамі сваіх дзяржаў.
Санкцыі МАК уключаюць:
- забарону на ўдзел у міжнародных спартыўных мерапрыемствах, якія арганізуюцца або падтрымліваюцца Міжнароднай федэрацыяй (IF) або Нацыянальным алімпійскім камітэтам (NOC) у Расіі ці Беларусі.
- Забарону на дэманстрацыю сцягоў, гімнаў, колераў або любых іншых апазнавальных знакаў Беларусі і Расіі на спартыўных мерапрыемствах і сустрэчах.
- Адкліканне алімпійскіх ордэнаў у прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і намесніка прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Чарнышэнкі.
цМАК рашуча асудзіў палітыку беларускага і расійскага ўрадаў, што «працягваюць вырашаць, якія спартсмены могуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, а якія — не», назваўшы такія меры «непрымальным умяшаннем у аўтаномію спартыўных арганізацый і іх палітычны нейтралітэт».
У ходзе дэбатаў выконваючы абавязкі прэзідэнта Алімпійскага савета Азіі (АCA) прапанаваў садзейнічаць удзелу спартсменаў з Расіі і Беларусі ў спаборніцтвах у Азіі пад яе эгідай, выконваючы дзейныя санкцыі. Нічога не сказана таксама пра магчымасць удзелу спартсменаў пад нейтральнымі сцягамі.
На заканчэнне саміта яго ўдзельнікі выказалі салідарнасць з украінскімі спартсменамі і ўкраінскай алімпійскай супольнасцю.