Скандал у тэнісе. Беларускі трэнер верагодна датычны да дамоўных гульняў з топ тэнісістамі
Згодна з інфармацыяй ZDF, два цяперашнія тэнісісты з топ-50 мелі дачыненне да спартовага махлярства.
![Нікалас Басілашвілі Нікалас Басілашвілі](/img/v1/images/basilaszvili.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нікалас Басілашвілі
Беларускі трэнер Ягор Яцык, які трэніраваў расійскага тэнісіста Аслана Карацава і грузінскага тэнісіста Нікаласа Басілашвілі, у мінулым не менш за два разы прапаноўваў гульцам грошы за перанос тэнісных матчаў. Гэта вынікае з матэрыялаў расследавання Сусветнай тэніснай асацыяцыі ITF, якія ёсць у ZDF.
«Ён шмат гадоў займаўся махлярствам са стаўкамі, супрацоўнічаў з людзьмі, якія займаюцца дамоўнымі матчамі ў Расіі і Усходняй Еўропе У яго заўсёды з сабой шмат грошай, ён шукае маладых гульцоў, якія маюць праблемы. Фінансавыя ці псіхічныя. Якіх ён можа лёгка пераканаць грашыма» — сцвярджае ўсходнееўрапейскі трэнер, які пажадаў застацца ананімным.
«Яцык цесна супрацоўнічаў з абодвума гульцамі і назіраў за імі на працягу многіх гадоў. Яны абодва неверагодна таленавітыя гульцы. Але ў іх былі фінансавыя праблемы ў пачатку, а таксама фазы слабасці, і яны знізіліся ў рэйтынгу. У кожны крытычны момант іх кар'еры Яцык звяртаўся да тэнісістаў” — працягвае трэнер.
![ПЯгор Яцык (зправа) і Аслан Карацаў ПЯгор Яцык (зправа) і Аслан Карацаў](/img/v1/images/jacyk_karacau.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
ПЯгор Яцык (зправа) і Аслан Карацаў
У распараджэнні ZDF ёсць выпадкі пяці нібыта перанесеных матчаў з незвычайна высокімі ваганнямі ставак, да якіх нібыта датычны Карацаў. Два матчы прыйшліся на перыяд супрацоўніцтва з Яцыкам — парны ў Фінляндыі 2019 і парны ў Казахстане 2020.
Яцык і Карацаў былі дапытаныя французскай паліцыяй падчас адкрытага чэмпіянату Францыі ў 2020 годзе. Пра гэта 2 траўня ўжо паведамляла французская газета «L'Équipe». З таго часу нічога не адбылося.
Паводле даследаванняў ZDF, апошні раз Карацаў маніпуляваў турнірам ATP у Штутгарце. У парным разрадзе ў першым коле. Гаворка ідзе аб відавочна высокіх стаўках на паразу. Арганізатары паведамілі ZDF, што нічога не ведаюць аб дамоўным матчы.
![karacau.jpg karacau.jpg](/img/v1/images/karacau.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пажыццёва забаненая за махлярства на стаўках толькі былая дзяўчына Карацава Сафія Дзмітрыева.
— Немцы апублікавалі бяздоказныя абвінавачванні, — сказаў Яцык у каментары ТАСС пасля выхаду публікацыі ZDF.