Нацбанк пракаментаваў зніжэнне сумы, якую можна зняць наяўнымі без падазрэнняў у «адмыванні»
У Беларусі знізілі суму, якую можна зняць наяўнымі і не патрапіць пад падазрэнне ў «адмыванні»: калі раней яна складала 500 базавых (14 500 рублёў), то цяпер — 200 базавых (5800 рублёў). Праўда, тычыцца гэта не ўсіх, а толькі тых, хто здымае грошы з карткі замежнага банка або атрымлівае грошы з-за мяжы. У Нацбанку пракаментавалі, з чым звязана такое рашэнне.