Беларусы забралі $755,5 млн. з дэпазітаў з пачатку года
Нацбанк паведамляе пра скарачэнне валютных укладаў.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Паводле дадзеных Нацбанка, у ліпені валютныя ўклады скараціліся яшчэ на 152,8 млн. долараў і склалі $10,2474 млрд. З іх фізічныя асобы забралі $131,5 млн, а прадпрыемствы — $21,3 млн.
Адзначаецца, што ў асноўным насельніцтва забірала валюту з тэрміновых укладаў.
Для параўнання: на 1 ліпеня фізічныя асобы і юрыдычныя асобы захоўвалі ў банках $10,4 млрд., на 1 чэрвеня — $10,7 млрд., а ў траўні — $11 млрд.