Валавы знешні доўг Беларусі дасягнуў 42,27 млрд. долараў
Валавы знешні доўг Беларусі на 1 ліпеня склаў 42,27 млрд. долараў. За квартал ён вырас на 1,22 млрд. долараў, а з пачатку года — толькі на $226,9 млн., сведчаць свежыя звесткі Нацбанка.
Дзяржаўны знешні доўг пры гэтым склаў 18,46 млрд. долараў, з якіх 14,93 млрд. прыпадалі на крэдыты і пазыкі, а 3,54 млрд. — на даўгавыя каштоўныя паперы.
Доўг Нацбанка склаў 715,2 млн. долараў, банкаў — 5,56 млрд. долараў, у тым ліку кароткатэрміновы — 2,44 млрд., а доўгатэрміновы — $3,12 млрд.
Амаль 15,26 млрд. долараў знешнім крэдыторам запазычылі іншыя сектары эканомікі.
Паводле reform.by