Больш за мільярд долараў: чарговы рэкорд продажу валюты

Пяты месяц запар беларусы прадаюць валюты больш, чым купляюць. У лістападзе пры гэтым усталяваны абсалютны рэкорд паводле аб'ёму прададзенай валюты фізічнымі асобамі. Пасля ўстанаўлення ў верасні рэкорду ў $ 180 млн чыстага продажу валюты, у лістападзе гэта значэнне дасягнула $76,6 млн у месяц. Такія даныя прыводзіць Нацбанк. Myfin.by наглядна паказвае, як беларусы прадаюць валютныя заначкі.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

У лістападзе фізічныя асобы купілі $ 1042,1 млн у эквіваленце — гэта максімум для 2021 года, а прадалі — $965,5 млн. што таксама блізка да максімумаў красавіка-траўня. У выніку аб'ём чыстага продажу валюты склаў $ 76,6 млн.

Інфаграфіка Myfin.by

Інфаграфіка Myfin.by

Усяго ж за студзень-лістапад 2021-га, па даных Нацбанка, фізічныя асобы купілі наяўнай і безнаяўнай валюты на $9808,4 млн у эквіваленце, а прадалі на $9830,3 млн. Усяго за адзінаццаць месяцаў прададзена замежнай валюты на $21,8 млн больш, чым набыта.

Суб'ектамі гаспадарання — рэзідэнтамі Беларусі за студзень-лістапад куплена замежнай валюты на $23 млн 734,9 у эквіваленце. Прадалі яны на $24 497,3 млн. Чысты продаж склаў $762,5 млн. Адзначым, што гэта на $102,7 млн менш, чым у мінулым месяцы. А значыць, у лістападзе прадпрыемствы больш куплялі валюты, чым прадавалі, што для беларускага валютнага рынку даволі незвычайна.

Нерэзідэнты Беларусі купілі валюты на $ 420,1 млн, а прадалі $ 949,3 млн. У выніку чысты продаж склаў $529,3 млн.

Уладзімір Лужнеў, Myfin.by