Пазыкі беларусаў па крэдытах устанавілі чарговы рэкорд

Запазычанасць фізічных асоб па крэдытах на пачатак снежня ўзрасла да 16 мільярдаў 326,5 мільёна рублёў.

hroszy_1.jpg

Пра гэта паведамляе Нацбанк. Гэта на 118,4 мільёна рублёў больш, чым месяцам раней. У агульнай суме улічваюцца спажывецкія крэдыты, крэдыты на нерухомасць, на аўто, а таксама карты растэрміноўкі. За лістапад выраслі даўгі як па крэдытах на нерухомасць, так і на спажывецкія патрэбы.
Агульны аб'ём запазычанасці па крэдытах фізічных асоб за лістапад вырас на 118,4 мільёна рублёў, а з пачатку года — на 624 мільёна.
Пазыкі па спажывецкіх крэдытах за лістапад выраслі пасля зніжэння месяцам раней. На 1 снежня яны склалі 5 мільярдаў 222,8 мільёны рублёў. Гэта на 21,9 мільёна рублёў больш, чым месяцам раней.
Аб'ём крэдытаў на нерухомасць працягвае павялічвацца. Запазычанасць фізічных асоб па гэтым відзе крэдытавання на 1 снежня склала 11 мільярдаў 25,5 мільёна рублёў. За лістапад гэтая сума ўзрасла на 209,5 мільёна рублёў.
Пазыкі беларусаў перад банкамі па нерухомасці растуць цягам усяго 2020 года і сёлета.