Нацбанк паднімае стаўку рэфінансавання да 12% гадавых

Новая стаўка пачне дзейнічаць з 1 сакавіка.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Нацыянальны банк Беларусі з 1 сакавіка 2022 года павышае стаўку рэфінансавання да 12% гадавых. Інфармацыя пра гэта з'явілася на старонцы Нацбанка ў Фэйсбуку.
Цяпер стаўка рэфінансавання складае 9,25%.
Стаўка па крэдыце овернайт будзе павялічана да 13% гадавых, па дэпазіце овернайт — да 11% гадавых.
Зазначаецца, што такое рашэнне «накіравана на падтрыманне фінансавай стабільнасці і абмежаванне інфляцыі, рызыкі паскарэння якой узраслі на фоне рэзкага абвастрэння геапалітычнай сітуацыі і прынятых шэрагам заходніх краін санкцый у дачыненні да Расійскай Федэрацыі — асноўнага эканамічнага партнёра Рэспублікі Беларусь».