І тут вінаватыя жанчыны? Нацбанк назваў прычыну зніжэння банкаўскіх укладаў

У галоўным банку краіны падрыхтавалі аналітычны агляд у дачыненні да прыцягнення тэрміновых банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб.

content_1_8.jpg


Паводле інфармацыі з Нацбанка, асноўнымі фундатарамі ў катэгорыі фізічных асоб з’яўляюцца рэзідэнты, сума ўкладаў, якіх на 1 ліпеня 2021 гэтага года склала 14,66 млрд рублёў, або 97,5% ад агульнага аб’ёму размешчаных тэрміновых укладаў, піша blizko.by.

Па-ранейшаму пераважае доля зберажэнняў у замежных валютах у агульным аб’ёме тэрміновых банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), якая складае 68,7%. За II квартал яна скарацілася на 2,5%.

Адзначаецца, што «зніжэнне ўкладаў (дэпазітаў) адбылося пераважна за кошт укладчыкаў-жанчын, рэшткі якіх за II квартал 2021-га скараціліся на 967 млн.рублёў, што складае 61,3% ад агульнага аб’ёму зніжэння ўкладаў».

У Нацбанку таксама склалі партрэт сярэднестатыстычнага беларускага ўкладчыка.

«Зыходзячы з максімальнага аб’ёму банкаўскіх зберажэнняў, якія прыпадаюць на адну катэгорыю ўкладчыкаў мужчын і жанчын, сярэднестатыстычным беларускім укладчыкам можна лічыць жанчыну ва ўзросце больш за 55 гадоў (55,0% ад агульнага аб’ёму ўкладаў усіх жанчын), з сярэдняй сумай ўкладу ў памеры 9,96 тыс.рублёў і мужчыну ва ўзросце больш за 60 гадоў (53,2% ад агульнага аб'ёму ўкладаў усіх мужчын), з сярэдняй сумай ўкладу ў памеры 13,97 тыс. рублёў», напісана ў аналітычным аглядзе.