Паводле openweathermap.org
Агулам знойдзена 328 публікацый з тэгам «Смяротнае пакаранне»
Палата прадстаўнікоў ухваліла смяротнае пакаранне за «замах на ўчыненне актаў тэрарызму»
Законапраект аб змяненні Крымінальнага кодэксу быў ухвалены адразу ў двух чытаннях. На чарзе разгляд яго Саветам Рэспублікі і подпіс Лукашэнкі.
Андрэй Пачобут з-за кратаў: У суседняй камеры быў чалавек, асуджаны да расстрэлу
Журналіст Андрэй Пачобут перадаў інфармацыю з-за кратаў. Палітвязень быў у так званым «калідоры смерці». А ў суседняй з ім камеры знаходзіўся чалавек, асуджаны да расстрэлу.
Смяротны прысуд прыведзены ў выкананне ў Беларусі
У Беларусі прыведзены ў выкананне смяротны прысуд Віктару Паўлаву.
Мядзведзеў прыдумаў помсту для ЕС: вярнуць смяротнае пакаранне
Мядзведзеў прапанаваў вярнуць смяротнае пакаранне для злачынцаў пасля прыпынення прадстаўніцтва Расіі ў ПАРЕ.
Сірыя заяўляе, што пакарала смерцю 24 чалавекі за лясныя пажары 2020 года
Урад Сірыі заявіў, што пакараныя смерцю 24 чалавекі. Яны былі асуджаныя за наўмысныя падпалы, якія справакавалі лясныя пажары ў мінулым годзе, паведамляе ВВС.
Каб аб'явіць зніклага чалавека ў вышук, у праваабаронцы запатрабавалі даверанасць
Лёс асуджанага да вышэйшай меры пакарання Віктара Паўлава, ад якога больш за 6 месяцаў няма ніякіх звестак, пакуль застаецца нявысветленым.
«Маці расстралянага вырашыла: сына забралі на руднікі». Гутарка з праваабаронцам, які дабіваецца адмены смяротнага пакарання
«Ніхто не кажа, што вінаватых трэба вызваліць. Пакаранне павінна быць строгім і справядлівым, але не трэба адказваць смерцю на смерць», — распавёў «Нашай Ніве» Андрэй Палуда.
Ад нашага імя ў падвалах «Валадаркі» забіваюць людзей. Аргументы супраць смяротнага пакарання
Штогод з 5 па 10 кастрычніка да Сусветнага дня барацьбы са смяротным пакараннем праваабаронцамі ў Беларусі ладзіцца «Тыдзень супраць смяротнага пакарання» — шэраг акцый у падтрымку яго адмены ў нашай краіне.
«Страчаныя лёсы Беларусі»: гісторыі 15 выбітных гістарычных дзеячоў і дзяячак, чые лёсы былі загубленыя смяротнымі выракамі
«Страчаныя лёсы Беларусі» — праект у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Ён распавядае гісторыі 15 выбітных гістарычных дзеячоў і дзяячак, чые лёсы былі загублены смяротнымі выракамі. Яны былі асуджаныя да смяротнага пакарання ў розныя часы і за розную дзейнасць, якая на той момант была забароненая законам.
Амбасадары еўрапейскіх краін заклікалі адмяніць смяротнае пакаранне ў Беларусі
«Дзеля павагі чалавечай годнасці». ЕС і Рада Еўропы заклікалі Беларусь да адмены смяротнага пакарання
Еўрасаюз і Рада Еўропы заявілі аб непрыманні смяротнага пакарання ва ўсіх краінах свету і пры любых абставінах, перадае Радыё Свабода.
Павел Левінаў звярнуўся ў міліцыю для пошуку прыгаворанага да растрэлу
З гэтай мэтай 7 кастрычніка праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з заявай аб аб'яўленні ў вышук асуджанага да вышэйшай меры пакарання Віктара Паўлава. Па даверанасці блізкай сваячкі, праваабаронца абараняе інтарэсы асуджанага да расстрэлу ў Камітэце ААН па правах чалавека.
«Яно раскручвае спіраль нянавісці і гвалту». У Беларусі пачаўся «Тыдзень супраць смяротнага пакарання»
З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі ўжо ў дзявяты раз праходзіць адукацыйна-асветніцкі «Тыдзень супраць смяротнага пакарання». Ён ладзіцца з нагоды Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца ў свеце 10 кастрычніка, кампаніяй «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», распавядае «Вясна».
КПЧ ААН пацвердзіў парушэнне права на жыццё ў справе расстралянага Аляксея Міхалені
Камітэт па правах чалавека ААН апублікаваў 7 верасня сваё рашэнне па справе Аляксея Міхалені, расстралянага ў траўні 2018 года.
У Беларусі выкананы чарговы смяротны прысуд?
Тэлеканал СТВ 5 верасня намякнуў, што ў Беларусі прывялі ў выкананне смяротны прысуд Віктару Скрундзіку, які атрымаў вышэйшую меру пакарання за забойства і замах на забойства пенсіянераў у Слуцкім раёне.
У Паўночнай Карэі пакаралі смерцю дзесяць чалавек за таемнае выкарыстанне тэлефонаў
У КНДР пераследуюць грамадзян, якія выкарыстоўваюць кітайскія сеткі мабільнай сувязі, каб размаўляць з сям'ёй у Паўднёвай Карэі або атрымліваць грашовыя пераводы, паведамляе Thinktanks.by
Еўрасаюз: неабходна пакласці канец сакрэтнасці пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі
На сайце Еўрапейскай службы знешніх сувязяў з’явілася інфармацыя, што ў Беларусі маглі здзейсніць смяротнае пакаранне ў дачыненні да Віктара Паўлава, паведамляе «Белсат».
Сястра асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Паўлава: «Яго, хутчэй за ўсё, расстралялі»
Смяротны прысуд у дачыненні да Віктара Паўлава, хутчэй за ўсё, прыведзены ў выкананне.
Беларускім анархістам пагражае смяротнае пакаранне
Чацьвёра беларускіх анархістаў былі зняволены за падпал будынкаў пракуратуры і дзяржаўнай адміністрацыі, нагадвае «Польскае радыё».
Асуджаных да смерці братоў Косцевых памілавалі
Да гэтага праваабаронцам было вядома толькі пра адзіны выпадак памілавання асуджанага да смяротнага пакарання за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі.
19-08-2022
Расійскі наступ пагражае перайсці ў катэгорыю адмоўных велічынь
Ва Украіне дазволілі некаторым мужчынам выезд за мяжу, але ёсць умовы
Агароднікі атрымалі «падарунак» ад улад да сезона
«Сіметрычнага адказу» не будзе». Вялікабрытанія пакідае свайго пасла ў Беларусі
У Харкаве адкрылі першы прыпынак-сховіша. Фота
Пакаранне за святкаванне Купалля без дазволу
Вяртаньне фэміністкі, якая пакрыўдзіла самога Мантэск'ё
ЕС далучыўся да справы наконт «генацыду» ў Міжнародным судзе ААН
Аблава на вулічных музыкаў: на Зыбіцкай забралі адразу тры гурты
Ландсбергіс заклікаў ЕС скасаваць выдадзеныя шэнгенскія візы грамадзянам Беларусі і Расіі