Абраз Маці Божай Вастрабрамскай упрыгожыць карона з ахвяраванага золата

У нядзелю, 18 лістапада, у прастольнае свята Маці Божай Вастрабрамскай, славуты абраз у Вільні ўвянчае карона, якую падчас свайго візіту ў Літву блаславіў Папа Рымскі Францыск.

ausros_vartu_dievo_gailestingumo_motina_sv_marija_63561482.jpg


Карона зробленая з ахвяраванняў Панне Марыі Вастрабрамскай — знакаў падзякі, просьбаў ці набожнасці. Падчас урачыстай службы абрад каранацыі абраза правядзе Віленскі арцыбіскуп мітрапаліт Гінтарас Грушас, паведамляе дыяцэзія, піша delfi.lt. "Карона выраблена з золата, ахвяраванага вернікамі: заручальных кольцаў, завушніц, ланцужкоў, медальёнаў і іншых вырабаў з золата, якія былі ахвяраваны на знак падзякі за пачутыя малітвы. Гэтыя ахвяраванні збіралі на працягу больш за 20 гадоў. Сімвалічна, што для вырабу кароны выкарыстана 184 заручальных кольцаў, якія сведчаць аб асаблівай дапамозе Маці Божай сем'ям", — распавёў рэктар Вастрабрамскай капліцы Кястуціс Латожа.
Карона не адлітая, а выкавана ўручную — яе стварыў залатых спраў майстар Эймантас Лудавічюс. У мінулым годзе адзначалася 90-годдзе увянчання Маці Божай Вастрабрамскай у 1927 годзе. У пацверджанне значнасці культу набожнасці Панны Марыі цудатворны абраз быў увенчаны каронамі з ахвяраванага вернікамі золата, якія блаславіў Папа Рымскі Пій XI.
У пачатку савецкай акупацыі залатыя кароны зніклі, і лёс іх невядомы. Мабыць, у небяспечны час кароны схавалі, а пазней ніхто не ведаў, дзе іх можна знайсці. Цяпер славуты абраз упрыгожваюць дзве кароны: больш буйная сярэбраная (датаваная 1750 годам) і невялікая, зробленая з медзі і пазалочаная (каля 1700 года). Менавіта замест гэтай невялікай кароны з пазалочанай медзі будзе ўрачыста прымацаваная такая ж, толькі залатая, карона, якую блаславіў Папа Францыск. Знятая карона будзе захоўвацца ў Вастрабрамскай скарбніцы, доступ у якую будзе адкрыты пасля абнаўлення капліцы. Прастольнае свята ў нядзелю завершыць ўрачыстая служба, якая пройдзе ў 11.00 каля адчыненага акна Вастрабрамскай капліцы.