Азербайджан. Мова пад пагрозай?
Азербайджанская грамадскасць б’е трывогу. Краіна, якая за перыяд незалежнасці пабудавала трывалыя эканамічныя і культурныя сувязі з Турцыяй, сутыкнулася з унікальнай праблемай.
Азербайджанская мова настолькі падобная на турэцкую, што Азербайджан рызыкуе калі не цалкам страціць тытульную мову, дык як мінімум сутыкнуцца са стратай часткі лексікі.
Сутнасць праблемы ў тым, што нацыянальныя тэлеканалы не надта папулярныя, і шмат азербайджан аддаюць перавагу турэцкаму тэлебачанню. У выніку шмат хто паступова пачынае ўжываць усё большай турэцкай лексікі.
Пакутуюць праз гэта, перш за ўсё, настаўнікі азербайджанскай мовы, якія вымушаныя нанова вучыць дзяцей, якія наглядзеліся турэцкага тэлебачання, азербайджанскім словам.
Праблема не такая простая, паколькі некаторыя азербайджанцы (напрыклад, пратурэцкая апазіцыя) заклікаюць да стварэння адной дзяржавы цюркаў. І, як следства, вітаюць моўную асіміляцыю.
Што тычыцца філолагаў, дык яны не вераць, што турэцкая мова цалкам знішчыць азербайджанскую. А вось некаторыя мясцовыя дыялекты сапраўды могуць знікнуць.
Паводле азербайджанскай прэсы